Навучальныя семінары па справаводству і архіўнай справе
БелНДIДАС праводзіць навучальныя семінары для работнікаў справаводчых, кадравых, архіўных служб дзяржаўных органаў, іншых арганізацый усіх форм уласнасці.
Прыкладная тэматыка семінараў
- Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання і арганізацыя захоўвання дакументаў у арганізацыях.
- Складанне і афармленне наменклатур спраў арганізацый, прыкладных і тыпавых наменклатур спраў.
- Захоўванне дакументаў у арганізацыі: вызначэнне тэрмінаў захоўвання, адбор дакументаў для захоўвання і знішчэння.
- Стварэнне і фарміраванне архіва арганізацыі.
- Электронны дакумент. Электронны дакументаабарот і захоўванне дакументаў у электронным выглядзе.
Па індывідуальных запытах магчыма правядзенне выязных семінараў, удзел у курсах павышэння кваліфікацыі на базе арганізацый з канкрэтызацыяй пытанняў і ўлікам спецыфікі дзейнасці і складу дакументаў арганізацыі або арганізацый галіновай сістэмы.
Магчыма правядзенне семінараў у анлайн-фармаце.
Заняткі праводзяць
Работнікі БелНДIДАС, вядучыя спецыялісты іншых дзяржаўных архіўных устаноў, якія з'яўляюцца распрацоўшчыкамі праектаў нарматыўных прававых актаў і метадычных дакументаў у сферы архіўнай справы і справаводства.
Кошт навучання
Кошт навучання аднаго слухача вызначаецца па кожным семінары асобна ў адпаведнасці з цэнаўтваральнымі фактарамі.
Кошт і час правядзення запланаваных семінараў можна даведацца тут (Галоўная > Навіны > Аб'явы) або ўдакладніць па тэлефоне + 375 (17) 363-02-05 (Чуковіч Марына Ўладзіміраўна, панядзелак - чацвер з 9:00 да 13:22 і з 14:00 да 18:00 (у пятніцу - да 16:15), а таксама праз e-mail: 4ukovi4@belniidad.by.
Семінары праводзяцца па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, д. 55, канферэнц-зала. Магчыма змена месца правядзення семінара з папярэднім апавяшчэннем удзельнікаў.