Правядзенне кансультацый па пытаннях справаводства і вядзення архіва арганізацыі
БелНДIДАС праводзіць кансультацыі на дагаворнай аснове па пытаннях арганізацыі і вядзення справаводства і архіва арганізацый усіх форм уласнасці:
- Афармленне дакументаў.
- Рэгістрацыя дакументаў.
- Складанне наменклатуры спраў арганізацыі.
- Арганізацыя працы архіва. Распрацоўка палажэння аб архіве арганізацыі.
- Арганізацыя экспертызы каштоўнасці дакументаў. Стварэнне экспертнай камісіі арганізацыі. Распрацоўка палажэння аб экспертнай камісіі арганізацыі.
- Падрыхтоўка і перадача спраў у архіў арганізацыі.
- Складанне вопісаў спраў структурных падраздзяленняў арганізацыі, зводных і скончаных вопісаў спраў.
- Знішчэнне дакументаў і спраў са скончанымі тэрмінамі захоўвання.
- Асаблівасці правядзення экспертызы каштоўнасці, вызначэння тэрмінаў захоўвання і перадачы ў архіў арганізацыі электронных дакументаў і дакументаў у электронным выглядзе і інш.
Кошт і тэрміны правядзення кансультацый устанаўліваюцца па дамоўленасці з заказчыкам.
Для атрымання дадатковай інфармацыі Вы можаце пакінуць заяўку па спасылцы ніжэй або звярнуцца па тэлефоне: +375 17 363 02 01.