Распрацоўка наменклатур спраў, інструкцый, пералікаў

Распрацоўка наменклатур спраў арганізацый

У адпаведнасці з палажэннямі пунктаў 152, 161 Інструкцыі па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, зацверджанай пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2009 г. № 4, наменклатура спраў павінна складацца ў кожнай арганізацыі з уключэннем у яе ўсіх заводзiмых у арганiзацыi на працягу года спраў пастаяннага, часовага (звыш 10 гадоў) i часовага (да 10 гадоў) захоўвання. У наменклатуру спраў арганізацыі павінны ўключацца справы на папяровым носьбіце, электронныя справы, гібрыдныя справы.

Чаму важна мець якасна распрацаваную наменклатуру спраў арганізацыі?

  • Наменклатура спраў арганізацыі выконвае функцыі:

схемы групоўкі (размеркавання) выкананых дакументаў па першасных лагічных комплексах (справах) і сістэматызацыі спраў;

схемы пабудовы даведачнага апарата на выкананыя дакументы ў справаводстве і ў архіве арганізацыі.

  • На падставе наменклатуры спраў:

дакументы на папяровым носьбіце і ў электронным выглядзе, у тым ліку электронныя дакументы, фарміруюцца ў справы;

ажыццяўляецца індэксацыя дакументаў і спраў.

  • У наменклатуры спраў замацоўваюцца тэрміны захоўвання спраў, якія ўтвараюцца ў працэсе дзейнасці арганізацыі, у тым ліку электронных і гібрыдных спраў.
  • Наменклатура спраў з'яўляецца асновай для складання вопісаў спраў структурных падраздзяленняў, зводных вопісаў спраў (гадавых раздзелаў зводных вопісаў спраў) пастаяннага і часовага (звыш 10 гадоў) захоўвання, а таксама актаў аб выдзяленні да знішчэння дакументаў і спраў, якія не падлягаюць захоўванню. Наменклатура спраў выкарыстоўваецца як уліковы дакумент для спраў часовага (да 10 гадоў) захоўвання пры іх перадачы ў архіў арганізацыі.

БелНДIДАС мае багаты вопыт распрацоўкі наменклатур спраў розных арганізацый незалежна ад формы ўласнасці і арганізацыйна-прававой формы

Кваліфікаваныя спецыялісты БелНДIДАС распрацуюць наменклатуру спраў Вашай арганізацыі на падставе комплекснага аналізу бягучай дакументацыі з улікам спецыфікі дзейнасці арганізацыі, а таксама сродкаў выкарыстоўваемай аўтаматызацыі дакументацыйнага забеспячэння кіравання. Шэраг спецыялістаў з'яўляюцца аўтарамі профільных нарматыўных прававых актаў, што забяспечыць якасную распрацоўку наменклатуры спраў арганізацыі ў адпаведнасці з актуальнай заканадаўчай базай.

Кошт і тэрміны правядзення работ устанаўліваюцца па дамоўленасці з заказчыкам. На кошт і тэрміны правядзення работ уплываюць памер і спецыфіка дзейнасці арганізацыі, склад і аб'ём яе дакументацыі і інш.

Для атрымання дадатковай інфармацыі Вы можаце пакінуць заяўку па спасылцы ніжэй ці звярнуцца па тэлефоне: +375 17 363 02 01.


Распрацоўка інструкцый па справаводству арганізацый

У адпаведнасці з пунктам 4 Інструкцыі па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, зацверджанай пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2009 г. № 4, арганізацыя і вядзенне справаводства ў арганізацыях ажыццяўляюцца на аснове самастойна распрацоўваемых інструкцый па справаводстве.

Чаму важна мець якасна распрацаваную інструкцыю па справаводству ў арганізацыі?

  • Інструкцыя рэгламентуе адзіны парадак вядзення справаводства, устанаўлівае правілы падрыхтоўкі, рэгістрацыі, уліку і кантролю выканання дакументаў на папяровым носьбіце і ў электронным выглядзе, у тым ліку электронных дакументаў, іх аператыўнага захоўвання, выкарыстання і падрыхтоўкі да перадачы ў архіў.
  • Правільна складзеная Інструкцыя дазваляе правільна афармляць дакументы, забяспечваць іх юрыдычную значнасць, арганізоўваць дакументаабарот і павышаць эфектыўнасць работы з дакументамі, забяспечваць захаванасць дакументаў незалежна ад тыпу носьбіта на працягу нарматыўна ўстаноўленых тэрмінаў.
  • Інструкцыя забяспечвае магчымасць прымянення сучасных інфармацыйных тэхналогій (аўтаматызаваных сістэм дакументацыйнага забеспячэння кіравання, сістэм электроннага дакументазвароту) у рабоце з дакументамі.
  • Інструкцыя ўлічвае спецыфіку дзейнасці арганізацыі, наяўнасць і функцыянальныя магчымасці інфармацыйных сістэм, якія прымяняюцца пры рабоце з дакументамі, адаптуе патрабаванні нарматыўных прававых актаў у сферы справаводства да канкрэтных умоў і патрэбнасцей арганізацыі.
  • Інструкцыя дапамагае дысцыплінаваць персанал і прыцягваць яго да адказнасці за парушэнне парадку працы з дакументамі.

БелНДIДАС мае багаты вопыт падрыхтоўкі лакальных прававых актаў у сферы архіўнай справы і справаводства.

Кваліфікаваныя спецыялісты БелНДIДАС распрацуюць інструкцыю па справаводству арганізацыі на падставе комплекснага аналізу бягучай дакументацыі з улікам спецыфікі дзейнасці арганізацыі, а таксама сродкаў выкарыстоўваемай аўтаматызацыі дакументацыйнага забеспячэння кіравання. Шэраг спецыялістаў з'яўляюцца аўтарамі профільных нарматыўных прававых актаў, што забяспечыць якасную падрыхтоўку інструкцыі ў Вашай арганізацыі ў адпаведнасці з актуальнай заканадаўчай базай.

Кошт і тэрміны правядзення работ устанаўліваюцца па дамоўленасці з заказчыкам. На кошт і тэрміны правядзення работ уплываюць памер і спецыфіка дзейнасці арганізацыі, склад і аб'ём яе дакументацыі, наяўнасць і функцыянальныя магчымасці прымяняемых для работы з дакументамі інфармацыйных сістэм і інш.

Для атрымання дадатковай інфармацыі Вы можаце пакінуць заяўку па спасылцы ніжэй ці звярнуцца па тэлефоне: +375 17 363 02 01.


Распрацоўка пералікаў дакументаў з указаннем тэрмінаў захоўвання

Аднымі з ключавых і найбольш складаных у архіўнай справе і справаводстве з'яўляюцца пытанні экспертызы каштоўнасці дакументаў, асноўнымі задачамі якой з'яўляюцца вызначэнне тэрмінаў захоўвання дакументаў і адбор дакументаў на захоўванне або знішчэнне. Правядзенне экспертызы каштоўнасці з'яўляецца абавязковай умовай уключэння дакументаў, якія ўтвараюцца ў працэсе дзейнасці розных дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, у склад Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.

Рашэнню задач экспертызы каштоўнасці дакументаў садзейнічае прымяненне пераліку тыпавых дакументаў, якія ўтвараюцца ў працэсе дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, з указаннем тэрмінаў захоўвання, устаноўленага пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2012 г. № 140, а таксама ведамасных пералікаў дакументаў з указаннем тэрмінаў захоўвання, пералікаў дакументаў недзяржаўных арганізацый з указаннем тэрмінаў захоўвання.

Неабходнасць распрацоўкі ведамасных пералікаў дакументаў з указаннем тэрмінаў захоўвання прадугледжана артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2011 г. № 323-З «Аб архіўнай справе і справаводстве».

БелНДIДАС праводзіць распрацоўку:

  • пералікаў дакументаў, якія ўтвараюцца ў працэсе дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый і падпарадкаваных ім (уваходзячых у склад, сістэму) органаў і (або) арганізацый, з указаннем тэрмінаў захоўвання;
  • пералікаў дакументаў, якія ўтвараюцца ў працэсе дзейнасці недзяржаўных арганізацый і падпарадкаваных ім (уваходзячых у склад, сістэму) арганізацый, з указаннем тэрмінаў захоўвання.

Кошт і тэрміны правядзення работ устанаўліваюцца па дамоўленасці з заказчыкам.

Для атрымання дадатковай інфармацыі Вы можаце пакінуць заяўку па спасылцы ніжэй ці звярнуцца па тэлефоне: +375 17 363 02 01.