ТК BY 28 «Кiраванне дакументамі»

Нацыянальны тэхнічны камітэт па стандартызацыі ТК BY 28 «Кіраванне дакументамі»

ТК BY 28 «Кіраванне дакументамі» створаны ў адпаведнасці з загадам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2011 г. № 91.

Нацыянальны тэхнічны камітэт па стандартызацыі ТК BY 28 «Кіраванне дакументамі» (Палажэнне аб ТК BY 28 «Кіраванне дакументамі») выступае ў якасці платформы для супрацоўніцтва дзяржаўных органаў і іншых зацікаўленых арганізацый для правядзення работ па нацыянальнай, міждзяржаўнай і міжнароднай (рэгіянальнай) стандартызацыі ў галіне кіравання дакументамі. У рамках дзейнасці тэхнічнага камітэта плануецца і праводзіцца перагляд дзейнiчаючых дзяржаўных стандартаў Рэспублікі Беларусь, а таксама прыняцце на нацыянальным узроўні міжнародных стандартаў у сферы кіравання дакументамі.

Структура і склад тэхнічнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ТК BY 28 «Кіраванне дакументамі»

Найменне ТК

Тэхнічны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ТК BY 28 «Кіраванне дакументамі»

Вобласць дзейнасці ТК

Стандартызацыя ў галіне кіравання дакументамі

Назва і адрас арганізацыі, якая вядзе сакратарыят ТК

Установа «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» (БелНДІДАС)

220002, г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55

Старшыня ТК

Рыбакоў Андрэй Яўгенавіч,

дырэктар БелНДІДАС

тэл.: 363 76 93, факс: 363 76 93

e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Сакратар ТК

Шумская Алена Віктараўна,

загадчык аддзела дакументазнаўства БелНДІДАС

тэл.: 363 02 01, факс: 363 75 27

e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Арганізацыі-члены ТК

  1. Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь;
  2. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь;
  3. Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;
  4. Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы (БелНДІДАС);
  5. Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі (БелНДЦЭД);
  6. Навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі» (БелДІСС)
  7. Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі (БДАНТД);
  8. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ);
  9. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтр лічбавага развіцця»
  10. Навукова-інжынернае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Міжгаліновы навукова-практычны цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый»;
  11. Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Электронная СПРАВА»;
  12. Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускі аўтамабільны завод» (БелАЗ);
  13. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» (Дзяржаўнае прадпрыемства «НЦЭП»)
  14. Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Дуал Лаб Бел»
  15. Таварыства з абмежаванай адказнасцю «ДатаБокс Архіўныя Сістэмы»