Навука

БелНДIДАС праводзіць навукова-даследчыя работы па наступных напрамках:

  • распрацоўка праблем тэорыі дакументазнаўства, архівазнаўства, археаграфіі, крыніцазнаўства, а таксама іншых спецыяльных гістарычных дысцыплін;
  • тэарэтычныя і прыкладныя даследаванні ў галіне дакументазнаўства, удасканаленне дакументацыйных сістэм і тэхналогій працы з дакументамі ў розных звёнах дзяржаўных органаў кіравання, грамадскіх і камерцыйных арганізацыях;
  • падрыхтоўка метадычных дакументаў у галіне ўдасканалення дакументацыйнага забеспячэння ўпраўлення арганізацый;
  • распрацоўка навуковых прынцыпаў і метадалогіі камплектавання, экспертызы каштоўнасці, забеспячэння захаванасці, стварэння навукова-даведачнага апарата, выкарыстання і публікацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь;
  • даследаванне гісторыі архіўных будаўніцтва і справаводства, актуальных праблем дзяржаўнасці і культуры Беларусі;
  • публікацыя дакументаў па гісторыі Беларусі, навуковай і навукова-метадычнай літаратуры па напрамках дзейнасці БелНДIДАС;
  • вывучэнне эканомікі архіўнай справы.