Сардэчна запрашаем на сайт Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі!

Сардэчна запрашаем на сайт Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі!

Дзяржаўная установа “Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі” з’яўляецца рэспубліканскім дзяржаўным архівам і навукова-даследчым і метадычным цэнтрам па працы з дакументамі Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Архіў уваходзіць у сістэму дзяржаўных устаноў Рэспублікі Беларусь і непасрэдна падпарадкоўваецца Дэпартаменту па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўнай мэтай дзейнасці архіва з’яўляецца назапашванне, захаванне, улік і выкарыстанне дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду за перыяд з канца XIV стагоддзя па 1917 год.

Да 79-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

8 мая 2024 г. у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 79-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, работнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі разам з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх архіваў наведалі месцы воінскіх пахаванняў на Вайсковых могілках горада Мінска, усклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых абаронцаў Айчыны.

На ўрачыстым  сходзе і канцэрце, прысвечаным Дню Перамогі

7 мая 2024 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў сумесна з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх архіўных устаноў наведаў урачысты сход у Палацы Рэспублікі, прысвечаны 79-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны: гісторыя і сучаснасць»

7 мая 2024 года вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Аксана Зянько прыняла ўдзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны: гісторыя і сучаснасць», арганізатарам якой выступіў Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы.

Наведванне кіналекторыя, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны

3 мая 2024 г. работнікі НГА Беларусі наведалі кіналекторый, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Правядзенне работнікамі НГА Беларусі кіналекторыя

3 мая 2024 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі правёў для навучэнцаў сярэдняй школы № 27 г. Мінска кіналекторый у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».

Старонкі