Правілы для аўтараў

Правілы для аўтараў «Беларускага археаграфічнага штогодніка»

1. «Беларускі археаграфічны штогоднік» публікуе навуковыя даследаванні ў розных галінах тэарэтычнай і практычнай археаграфіі, архівазнаўства, дакументазнаўства і сумежных спецыяльных гістарычных дысцыплін, а таксама інфармацыйныя матэрыялы і рэцэнзіі на апублікаваныя работы.

2. Рэдакцыйная калегія прымае да разгляду матэрыялы, якія адпавядаюць патрабаванням, якія прад'яўляюцца Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь да навуковых артыкулаў.

3. Рэдакцыйная калегія публікуе ў першую чаргу артыкулы, прадстаўленыя асобамі апошняга года адукацыі пасля ВНУ (аспірантура, дактарантура, суіскальніцтва).

4. Аўтары нясуць асабістую адказнасць за прадстаўленне ў рэдакцыю раней апублікаваных артыкулаў ці артыкулаў, прынятых да публікацыі іншымі выданнямі.

5. Аўтары артыкулаў і публікацый дакументаў нясуць адказнасць за дакладнасць перадачы тэксту дакументаў, цытат і спасылак.

6. Аўтары разам з рукапісам навуковага артыкула прадстаўляюць выпіску з пратакола пасяджэння вучонага савета, аддзела, кафедры з месца працы (вучобы) з рэкамендацыяй артыкула да публікацыі.

7. Замест выпіскі з пратакола дапускаецца прадстаўленне дзвюх рэцэнзій спецыялістаў у той галіне ведаў, у якой праводзілася даследаванне, якія маюць вучоную ступень доктара і (або) кандыдата навук. Рэцэнзіі павінны змяшчаць рэкамендацыі артыкула да публікацыі.

8. Для публікацыі дакументальных крыніц, матэрыялаў інфармацыйнага характару, рэцэнзій рэкамендацыі да друку не патрэбны.

9. Рукапіс завяраецца подпісам аўтара з указаннем даты, таксама ўказваюцца прозвішча, імя і імя па бацьку, месца працы (вучобы), пасада, вучоная ступень, званне, кантактныя тэлефоны (e-mail) для сувязі рэдакцыі з аўтарам (e-mail публікуецца). Разам з раздрукоўкай прадстаўляецца ідэнтычная электронная версія артыкула.

10. Да артыкула прыкладаецца анатацыя на беларускай (рэзюме), рускай (рэзюме) і англійскай (summary) мовах аб'ёмам 100—150 слоў.

11. Аб'ём навуковага артыкула - не менш за 14 тыс. і не больш за 20 тыс. знакаў, аб'ём публікацыі дакументальных крыніц - да 40 тыс. знакаў. Раздрукоўка выконваецца шрыфтам Times New Roman, кегель 14 пунктаў, праз 1,5 інтэрвалы, палі верхняе і ніжняе 2 см, левае 3 см, правае 1,5 см.

12. Спасылкі на крыніцы афармляюцца ў адпаведнасці з главой 3 Інструкцыі аб парадку афармлення дысертацыі, дысертацыі ў выглядзе навуковага даклада, аўтарэферата дысертацыі і публікацыі па тэме дысертацыі, зацверджанага пастановай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 28.02.2014 № 3 (у рэдакцыі пастановы Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 22.08.2022 № 5).

13. Тэрмін падачы артыкулаў - да 1 сакавіка бягучага года. Пасля 1 сакавіка матэрыялы прымаюцца да публікацыі ў штогодніку наступнага года.

14. Рэдакцыйная калегія не спаганяе плату за публікацыю навуковых артыкулаў.

Рэдакцыйная калегія «Беларускага археаграфічнага штогодніка»

Адрас: вул. Крапоткіна, 89/1, каб. 44, 220002, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь